У Беларусі пройдзе Фестываль хакея

Матчам сталічных клубаў "Дынама" і "Керамін" 21 жніўня ў Беларусі пачнецца фестываль хакея, які прысвечаны Году здароўя ў Беларусі і стагоддзю Міжнароднай федэрацыі хакея. Гульня пройдзе ў Палацы спорту.
"Керамін" з'яўляецца ўладальнікам Кубка Беларусі-2008, у верасні "Дынама" стартуе ў Кантынентальнай хакейнай лізе.

Паводле інфармацыі Федэрацыі хакея Беларусі, з 26 па 28 жніўня ў Бабруйску і Жлобіне пройдзе міжнародны турнір юніёрскіх (да 18 гадоў) каманд Беларусі, Расіі, Латвіі і Славакіі.

З 27 па 31 жніўня ў Мінску (Палац спорту) і Салігорску запланаваны міжнародны турнір аматараў хакея з удзелам каманд Беларусі, Расіі, ЗША, Аўстрыі, Германіі, Латвіі, Славакіі і ІІХФ.

Міжнародны турнір юнацкіх (да 16 гадоў) каманд Беларусі, ЗША, Аўстрыі і Татарстана адбудзецца 29—31 жніўня ў Мінску (крыты каток у парку імя Горкага).

БелаПАН