У Беларусі пры дапамозе метаду ЭКА можна будзе лячыць анкалогію

У 2011 годзе ў сталічным Цэнтры рэпрадуктыўнай медыцыны для лячэння анкалагічных захворванняў плануецца выкарыстоўваць такі метад ЭКА, як перадімплантацыйная дыягностыка. Пра гэта паведаміла дырэктар цэнтра Святлана Жукоўская, перадае БелаПАН. Паводле яе слоў, метад актуальны для сямейных пар, у якіх дзіця хварэе на анкалагічнае захворванне, напрыклад на лейкемію. Сямейная пара можа зачаць дзіця, выбраўшы эмбрыён, які генетычна сумяшчальны з яго хворым братам або сястрой. Пры нараджэнні дзіцяці выліваецца пупавінная кроў, якая забіраецца для атрымання ствалавых клетак. Ствалавыя клеткі перасаджваюць у касцявы мозг хвораму дзіцяці.

Як зазначыла Жукоўская, прымяненне ЭКА пры лячэнні анкалагічных захворванняў выкарыстоўваецца за мяжой.