У Беларусі прыпынены продаж антывірусных праграмаў
Гэта робіцца паводле загаду №94 Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце ад 17 снежня 2013 года. Дакумент набыў моц 1 студзеня.
У адпаведнасці з дакументам, антывіруснае праграмнае абсталяванне мусіць атрымаць дадатковую сертыфікацыю. Акрамя таго, разам са сродкамі праслухоўвання, абароны ад праслухоўвання, сродкамі крыптаграфічнай абароны інфармацыі ды іншымі абавязковую сертыфікацыю мусяць мець маршрутызатары і сістэмы кіравання сайтамі, паведамляе БЕЛТА.
Зараз прыпынены продаж прадуктаў "Лабараторыі Касперскага", вытворцы праграм "ВирусБлокАда", Symantec. Кампаніі накіроўваюць дакументы на сертыфікацыю.
Фота — powerpoint.net.ru