У Беларусі птушкафабрыкі працуюць у закрытым рэжыме
У Беларусі пачаліся захады супраць птушынага грыпу. Птушкафабрыкі ўжо працуюць у закрытым рэжыме. Нагадаем, днямі ў пяці раёнах Падмаскоўя быў выяўлены птушыны грып. Экспертыза ўстанавіла ў заражаных птушак яго азіяцкі варыянт - H5N1.
Расійскія медыкі заяўляюць, што выяўлены вірус небяспечны для чалавека,
але выпадкаў захворвання людзей не зафіксавана.
Паведамляе РИА «Новости»
На беларускіх птушкафабрыках устаноўленыя спецыяльныя біялагічныя бар’еры: іх працаўнікі атрымалі аднаразовае адзенне, штодня праводзіцца дэзінфекцыя памяшканняў.
Інфармуе ont.by
Фота — cagle.msnbc.com