У Беларусі распрацавалі першую бронекамізэльку для паляўнічых

Першую бронекамізэльку для паляўнічых распрацавалі ў Беларусі. Яна важыць 2,5 кг і здольная абараніць ад стрэлу з пісталета Макарава з пяці метраў, альбо ад стрэлу з паляўнічай стрэльбы карцеччу з сямі метраў.
Як паведамляе газета "Рэспубліка", бронекамізэлька для паляўнічых - вельмі актуальная рэч. Штогод па неасцярожнасці ў нашай краіне гіне ад 8 да 12 паляўнічых.