У Беларусі распрацоўваюць новую мадэль суперкамп'ютара
Новую мадэль суперкамп'ютара распрацоўваюць беларускія навукоўцы. Ён зможа выконваць каля пяці трыльёнаў аперацый за секунду. Ужо да канца гэтага года праца над ім завершыцца і ў пачатку 2010-га камп'ютар падключаць для карыстальнікаў. Ён адкрые новыя магчымасці ў галіне апрацоўкі відэавыявы і касмічнай інфармацыі, паведамляе тэлеканал СТВ.