У Беларусі рэзка ўзраслі кошты на бензін

Канцэрн "Белнафтахім" на 7% падвысіў рознічныя кошты на бензін і дызельнае паліва. У выніку, 1 літр бензіну маркі Аі-95 каштуе 3050 беларускіх рублёў (больш за $1). Кошт 1 літра бензіну Аі-92 узняўся да 2700, дызельнага паліва — да 2430, а біадызельнага — да 2090 беларускіх рублёў. "Перагляд коштаў на нафтапрадукты звязаны з зменай агульных эканамічных умоваў гаспадарання і кампенсуе рост акцызаў на гэты від прадукцыі, які адбыўся з прычыны прыняцця Асаблівай часткі Падатковага кодэкса. Да ўвагі прынята таксама змена ўмоваў паставак нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы", — адзначылі ў "Белнафтахіме".

У Беларусі з пачатку бягучага года кошту на нафтапрадукты падвышаюцца ўжо другі раз. Першы раз яны выраслі на 2% з 23 студзеня, паведамляе ИТАР-ТАСС.