У Беларусі робяць няякасныя гумавыя боты
Да такой высновы прыйшлі ў Міністэрстве працы і сацыяльнага развіцця Рэспублікі Хакасія з Расійскай Федэрацыі. Там правялі маніторынг сродкаў індывідуальнай абароны і на аснове гэтага маніторынгу склалі спіс “добрых” і “дрэнных” вытворцаў гэтых сродкаў. У спіс “дрэнных” сярод іншых трапіў Крычаўскі завод гумавых вырабаў. Боты яго вытворчасці і прызналі ў Хакасіі няякаснымі. Усе нядобрасумленныя пастаўшчыкі і вытворцы атрымалі ўказанне зрабіць захады па дапрацоўцы асобных сродкаў індывідуальнай абароны і прывесці іх у адпаведнасць сучасным патрабаванням і стандартам, паведамляе www.19rus.info.
Ці будуць пасля гэтага крычаўскія гумавыя боты прадавацца ў Хакасію, невядома.
Ці будуць пасля гэтага крычаўскія гумавыя боты прадавацца ў Хакасію, невядома.