У Беларусі рыхтуецца адмена манаполіі "Белтэлекама"
Прапанову пра ўнясенне зменаў у закон аб электрасувязі накіравала ў Палату прадстаўнікоў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Яна датычыць дэманапалізацыі рынку паслуг электрасувязі. Паводле словаў першага намесніка міністра сувязі Івана Рака, Мінсувязі
прапануе ўнесці змены ў справе адмены манаполій "Белтэлекама" на
ўзаемадзеянне з сеткамі аператараў іншых краін. Гэтая ўмова з'яўляецца
абавязковай для ўступлення Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.
У той жа час, Іван Рак адзначыў, што новаўвядзенне ніяк не звязана з магчымым акцыяніраваннем "Белтэлекама". Паводле яго словаў, адмена манаполіі не адразу зменіць сітуацыю на рынку.
"Мусіць прыйсці інвестар, які будзе будаваць свае сеткі ці атрымае права на ўзаемадзеянне з іншымі аператарамі. Тады пачнецца канкурэнцыя на цэнавым рынку, і тарыфы пачнуць зніжацца", сказаў першы намеснік міністра сувязі.
Інтэрфакс