Сайт ЕРБ не абнаўляецца з 12 да 13.00, мы ўдзельнічаем у акцыі "Гадзіна маўчання"
З 12 да 13 гадзінаў сайт ЕРБ не будзе абнаўляцца. Еўрарадыё далучылася да акцыі "Гадзіна маўчання", якая праходзіць у байнэце з ініцыятывы Беларускай асацыяцыі журналістаў. Мы выказваем пратэст супраць прыняцця Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні новага закона пра сродкі масавай інфармацыі без правядзення грамадскіх слуханняў і міжнароднай экспертызы. Гэты закон зрабіў вельмі рэальнай пагрозу закрыцця шматлікіх недзяржаўных навінных рэсурсаў.