У Беларусі шматдзетных жанчын узнагародзілі ордэнам Маці
61 шматдзетная жанчына ўзнагароджаная ордэнам Маці. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік Беларусі. Паведамляецца, што ўзнагароды атрымалі жанчыны з Мінску, Брэсцкай,
Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Усе яны нарадзілі і
выхавалі пяць і болей дзяцей, інфармуе БЕЛТА.