У Беларусі спартоўцаў будуць адбіраць па генах

Беларускіх спартоўцаў будуць адбіраць па ДНК-тэстах, каб эканоміць сродкі на іх падрыхтоўку. Тэст-сістэмы, якія дазваляюць на генным узроўні вызначаць прыдатнасць чалавека да таго ці іншага віду спорту, распрацаваныя ў Інстытуце біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук.

Як паведамляе "Ежедневник", тэсты ўжо прайшлі выпрабаванні і пачалі выпускацца прамыслова. Па словах супрацоўнікаў інстытута, праведзеныя імі даследаванні на ўзроўні камандаў Беларусі паказалі, што можна з вельмі высокай ступенню пэўнасці прадказаць, якія юныя спартоўцы будуць перспектыўныя ў пэўным відзе спорту, а якія – не.