У Беларусі сталі ў 1,5 разы часцей выяўляць фальшывыя еўра
У Беларусі сталі ў 1,5 разы часцей выяўляць фальшывыя еўра. За дзевяць месяцаў налічылі 781 банкноту і 3 манеты. Летась за гэты перыяд фальшывых еўра было амаль на 3% менш, інфармуе БЕЛТА. Сёлета колькасць фальшывых долараў у нашай краіне вырасла амаль на 2% (гэта былі выключна стодоларавыя купюры, сярод іх — 18 з катэгорыі суперпадробак), а колькасць падробленых расійскіх рублёў зменшылася на 13%.
Палова ўсіх фальшывак — гэта долары (51,5%), амаль траціна (30%) — расійскія рублі. А вось падробленыя беларускія рублі выяўляліся толькі ў адзінкавых выпадках. Таксама вельмі рэдка сустракаюцца фальшывыя банкноты кітайскага юаня, украінскай грыўны і фунта стэрлінгаў.
45% усіх несапраўдных банкнот былі выяўленыя ў Мінску.
Фота: ria.ru