У Беларусі стартаваў Фестываль здаровага ладу жыцця
Сёння ў Беларусі стартаваў Фестываль здаровага ладу жыцця, які праводзіцца ў мэтах захавання і ўмацавання здароўя насельніцтва, паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі.
Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, мерапрыемствы фестываля працягнуцца да канца верасня. У рамках фэсту плануецца правядзенне “круглых сталоў” і прэс-канферэнцый па пытаннях захавання і ўмацавання здароўя, дэмаграфічнай палітыкі дзяржавы.
Да ўдзелу ў іх плануецца прыцягваць прадстаўнікоў устаноў адукацыі, культуры, спорту і турызму, праваахоўных органаў, грамадскіх арганізацый.
Апроч афіцыйных мерапрыемстваў будуць арганізаваныя і масавыя акцыі для насельніцтва, такія як кіналекторыі, святы і кірмашы здароўя, тэматычныя вечары, выставы літаратуры, дыскатэкі…
АМІ-ТАСС