У Беларусі стартуе фінал чэмпіянату Еўропы па футболе сярод дзяўчат
Фінальны раўнд чэмпіянату Еўропы па футболе сярод дзяўчат да 19 гадоў стартуе сёння на стадыёнах Мінска, Маладэчна і Барысава. Турнір такога ўзроўню Беларусь прымае ўпершыню. Таксама першы раз выступае ў фінальным раўндзе беларуская каманда.
У панядзелак беларускі згуляюць са зборнай Швейцарыі на гарадскім стадыёне ў Барысаве (пачатак матчу ў 18.00), паведамляе Першы нацыянальны тэлеканал.
У панядзелак беларускі згуляюць са зборнай Швейцарыі на гарадскім стадыёне ў Барысаве (пачатак матчу ў 18.00), паведамляе Першы нацыянальны тэлеканал.