У Беларусі статус уцекача маюць 359 чалавек

У Беларусі жыве 359 чалавек, якія маюць афіцыйны статус уцекача. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс", спасылаючыся на словы начальніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі Мікалая Шэўчыка. У асноўным уцекачы ў нашай краіну прыехалі з неспрыяльных рэгіёнаў — Афганістана, Грузіі. Усяго ў Беларусі від на жыхарства маюць 26.870 чалавек, прычым большасць з іх (16 тысяч) гэта выхадцы з Расіі. Замежных студэнтаў пражывае ў Беларусі больш за 3,5 тысячы чалавек, сярод іх больш за ўсё прадстаўнікоў Кітая.