У Беларусі ствараецца арганізацыя ў абарону правоў зняволеных
У нашай краіне ствараецца Беларускі камітэт у абарону правоў зняволеных “Над бар’ерам”.
У склад кіраўніцтва аргкамітэта ўваходзяць такія вядомыя асобы дэмакратычнага руху, як Цімафей Дранчук, Зміцер Каспяровіч, Крысціна Шацікава. Яшчэ нядаўна Дранчук і Каспяровіч былі палітвязнямі, а Шацікава рэгулярна церпіць пакаранні за ўдзел у вулічных акцыях пратэсту.
Пра мэты арганізацыі Еўрарадыё распавёў Цімафей Дранчук:
“Мэта камітэта – абараняць звычайных зняволеных. Таму што да палітзняволеных на сённяшні момант прыцягнутая вельмі вялікая ўвага, а звычайнымі зняволенымі ніхто асабліва не займаецца. А яны вельмі чакаюць такой дапамогі”.
Паводле словаў Дранчука, ідэя стварэння такой арганізацыі належыць Міхаілу Марынічу, які пасля выхаду з турмы гаварыў пра яе запатрабаванасць у сённяшніх умовах. А ў наяўных праваабарончых структураў проста не хапае сілаў, каб займацца праблемамі ўсіх зняволеных, а не толькі палітвязняў, кажа Цімафей Дранчук.
Вось што ён кажа пра тое, якім чынам плануе дзейнічаць камітэт “Над бар’ерам”:
“Бліжэйшым часам арганізацыя будзе зарэгістраваная ў Літве. Зразумела, паралельна мы пададзім дакументы і ў Міністэрства юстыцыі Беларусі, але мне не верыцца, што нас зарэгіструюць на нашай тэрыторыі… У любым выпадку, наша мэта - дзейнічаць у рамках закону, таму мы паспрабуем зарэгістравацца, калі не – акрэдытавацца”.