У Беларусі стварылі трактар, які можа канкурыраваць з верталётам
Машына спадабалася прэзідэнту, і таму хутка распачнуць яе масавы выпуск. Цікава, што каштуе новы трактар 150 мільёнаў рублёў. Беларускія канструктары распрацавалі новы трактар “Раса”. Яго прадставілі падчас круглага стала “Інавацыйнае развіццё сельскай гаспадаркі Беларусі: укараненне сучасных агратэхнічных сродкаў”. Машына укамплектаваная распырсквальнікам хімікатаў і раскідвальнікам угнаенняў ды бочкай для гэтых хімікатаў-угнаенняў. Галоўнае, што новы трактар — усюдыход і можа працаваць на залітых вадой палях. Як распавёў намеснік дырэктара “Аграмашрэсурса” Аляксандр Янчук, кабіна трактара нагадвае салон легкавога аўтамабіля, там ёсць нават кандыцыянер. Праўда, не абышлося і без недапрацовак.
Аляксандр Янчук: “Пакуль і клірэнс машыны невысокі — да 0,5 метра. Абмежавана яе прымяненне на высокасцеблевых культурах. Да і грузапад’ёмнасць машыны пакуль у нас у межах толькі да 1 тоны, што таксама накладае пэўныя абмежаванні”.
Затое, сцвярджае дырэктар СВК “Камайскі” Валянцін Пылінскі, “лётаць” па палях трактар можа з хуткасцю да 35 кіламетраў за гадзіну. І, такім чынам, можа скласці канкурэнцыю верталёту. Паводле слоў дырэктара, летась яны з дапамогай “Расы” апрацавалі 8700 гектараў палёў і выдаткавалі на гэта 13 мільёнаў 148 тысяч рублёў. А калі б такую ж плошчу давялося апрацоўваць верталётам, то гэта пацягнула б на 192 мільёны рублёў. Вось такая арыфметыка. Дарэчы, каштуе новы трактар 150 мільёнаў рублёў.
Між тым, начальнік упраўлення прамысловасці Мінаблвыканкама Дзмітрый Шыкуноў распавёў, што новая машына спадабалася кіраўніку краіны, а значыцца і выпускаць яе пачнуць хутка. Па 60 трактароў у месяц як мінімум для пачатку.
Дарэчы, падчас круглага стала дырэктар дзяржаўнай установы “Беларуская машынавыпрабавальная станцыя” Ўладзімір Бурдыка распавёў, што ўсе беларускія камбайны і касілкі насамрэч… небеларускія.
Уладзімір Бурдыка: “Мы, нашыя машынабудаўнічыя прадпрыемствы, пайшлі на глыбокую кааперацыю, спецыялізацыю з замежнымі фірмамі. Па сутнасці, канструкцыі нашых машын запазычылі з прататыпаў вядучых еўрапейскіх фірм. Мы нічога новага па канструкцыі не вынаходзілі”.
І справа, кажа, не ў тым, што ў нас не хапае разумных людзей. Проста няма канструктарскіх бюро, дзе гэтыя людзі маглі б спакойна прыдумляць цалкам айчынная мадэлі камбайнаў.
Уладзімір Бурдыка: “У нас склалася такая тэндэнцыя з Савецкага Саюзу і зрабіць гэта ў нас у краіне хутка немагчыма. Неабходна, каб былі такія ж даследчыя і выпрабавальныя цэнтры на заводах, якія ёсць на еўрапейскіх фірмах. Выпрабаванні-даследаванні канструкцый дазваляюць ім больш хутка ствараць канструкцыі, якія адпавядаюць патрабаванням сельскай гаспадаркі”.
І тут узнікаюць не вельмі добрыя паралелі з краінай, якая схавалася за Вялікай Кітайскай сцяной. Іх Pawasonic хоць і “скаапераваны” з японскага Panasonic, а Levais — з амерыканскіх Levi's, якасць далёкая ад арыгінала. І Ўладзімір Бурдыка гэта шчыра прызнае.
Уладзімір Бурдыка: “Канструкцыі нашых машын, атрымаўшы канструкцыі, падобныя да імпартных машын, адрозніваліся нізкай тэхнічнай надзейнасцю. Гэта звязана з неабходнасцю пераабсталявання вытворчасці, мадэрнізацыі прамысловай вытворчасці. Усё ўзаемазвязана”.
І каб хоць неяк выправіць сітуацыю, айчынная вытворцы вымушаныя былі на замежныя канструкцыі айчынных камбайнаў ставіць замежныя ж часткі.
Уладзімір Бурдыка: “Тыя агрэгаты, якія вызначаюць тэхнічны ўзровень машыны, забяспечваюць якаснае выкананне тэхналагічнага працэсу і якія не можа сёння вырабіць нашая прамысловасць, мы набываем. І шмат у чым гэта вырашыла праблему надзейнасці. Мы гідраўліку набываем Bosh, мы электроніку набываем нечую яшчэ, лепшую ў свеце”.
Праўда, абяцае дырэктар Беларускай машынавыпрабавальнай станцыі, доўга так працягвацца не будзе.
Уладзімір Бурдыка: “Мы падыходзім да таго, каб назаўжды затрымацца, замацавацца і засвоіць на тых канструкцыях, якія сёння ёсць, а далей іх развіваць ужо сваімі сіламі”.