У Беларусі створаць Нацыянальны малочны камітэт
У Беларусі плануецца стварыць Нацыянальны малочны камітэт. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара Саюза прадпрыемстваў малочнай галіны Аляксандр Кандрашоў.
Паводле яго слоў, ужо распрацаваны праект палажэння аб камітэце. Хуткім часам праект дакумента будзе накіраваны ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі для наступнага разгляду, інфармуе “Інтэрфакс-Захад”.
Плануецца, што Нацыянальны малочны камітэт будзе знаходзіцца ў структуры Саюза прадпрыемстваў малочнай галіны і фінансавацца з яго сродкаў.
Сярод яго асноўных функцый будзе экспертыза праектаў нарматыўна-прававых актаў, а таксама распрацоўка праектаў дакументаў, якія рэгулююць пытанні дзейнасці малочнай галіны. Рашэнні камітэта будуць насіць рэкамендацыйны характар.
Дарэчы, існаванне Нацыянальнага малочнага камітэта з'яўляецца адной з абавязковых умоў уступлення Саюза прадпрыемстваў малочнай галіны ў Міжнародную малочную федэрацыю.