У Беларусі святкуюць Масленіцу

Масленічны тыдзень пачаўся ў Беларусі і іншых славянскіх краінах. Гэта першае веснавое свята, якое завяршае зіму і ўслаўляе прыход вясны, сонца і цяпла.
Масленіца святкуецца на працягу тыдня і называецца „шырокай”. У энцыклапедычным слоўніку беларускай міфалогіі масленіца называецца старажытным святам славянскіх народаў, звязанае з культам прыроды — адраджэннем плодных сілаў зямлі. Галоўная накіраванасць абраду — праводзіны зімы, набліжэнне вясны, забеспячэнне багатага ўраджаю і дабрабыту гаспадарцы.

У той жа час праваслаўная Царква нагадвае, што мэта гэтага тыдня — падрыхтоўка да Вялікага паста, прымірэнне з блізкімі, дараванне крыўдаў, інфармуе “Інтэрфакс”. На Масленічны, або Сырны, тыдзень няма паста ў сераду і пятніцу, кожны дзень дазваляюцца малочныя прадукты, яйкі і рыба, але мяса ўжо не ядуць.