У Беларусі сёння адзначаецца Дзень салідарнасці

Дзень салідарнасці адзначаецца сёння ў Беларусі. Вулічныя акцыі з гэтай нагоды адбудуцца не толькі ў сталіцы, але і ў розных рэгіёнах краіны. У Мінску акцыя ў падтрымку палітзняволеных мусіць адбыцца на Кастрычніцкай плошчы, яе ўдзельнікі збіраюцца там а 18-й гадзіне. Яны будуць патрабаваць не толькі вызвалення ўсіх палітвязняў, але і спынення рэпрэсій з палітычных матываў, паведамляе "Хартыя-97".