У Беларусі сёння стартуе Тыдзень маці
Тыдзень маці пройдзе ў Беларусі з 8 да 14 кастрычніка. Пра гэта паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
З гэтай нагоды па ўсё краіне пройдуць шматлікія мерапрыемствы, якія арганізуюць навучальныя ўстановы, дзіцячыя адукацыйна-аздараўляльныя цэнтры, ваенкаматы і вайсковыя часткі, ну і, вядома, працоўныя калектывы. На працягу тыдня будуць праведзеныя абласныя і рэгіянальныя святы, культурна-масавыя і літаратурна-мастацкія мерапрыемствы, спартыўныя спаборніцтвы сямейных камандаў.
Як адзначае БЕЛТА, Тыдзень маці — гэта не толькі даніна глыбокай павагі і любові да маці. Гэта прызнанне на дзяржаўным узроўні найважнейшай ролі жанчыны ў развіцці грамадства, пацвярджэнне таго, што сям'я, мацярынства з'яўляюцца прыярытэтамі сацыяльнай палітыкі нашай краіны.