У Беларусі трапілі пад забарону яшчэ 24 сінтэтычныя канабіноіды
У Беларусі забароненыя яшчэ 24 сінтэтычныя канабіноіды. Гэтыя рэчывы выкарыстоўваюцца для вырабу курыльных сумесяў тыпу "спайс". Дагэтуль, як паведамляе БЕЛТА, у Беларусі былі забароненыя толькі тры такія рэчывы. Формулы гэтых рэчываў беларускія праваахоўнікі атрымалі ад калег з суседніх краін па каналах Інтэрпола.
Непасрэдна на тэрыторыю Беларусі курыльныя сумесі трапляюць з Польшчы, краін Балтыі ды іншых дзяржаваў, кажуць міліцыянты. Аднак праваахоўнікі пакуль не могуць вызначыць, дзе знаходзяцца асноўныя лабараторыі па іх вытворчасці. Не так даўно міліцыя затрымала трох чалавек у Брэсце, якія займаліся вырабам курыльных сумесяў, але рабілі яны гэта ўжо з гатовых кампанентаў.