У Беларусі ў 2010 годзе створаць 165 тысяч працоўных месцаў?

У Беларусі ў 2010 годзе плануецца стварыць 165 тысяч працоўных месцаў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Мяркуецца, што ў наступным годзе ў малых гарадах краіны з'явіцца 21,3 тыс. новых працоўных месцаў, у сельскай мясцовасці — 13,1 тыс. На працоўныя месцы, створаныя з выкарыстаннем бюджэтных пазык, плануецца працаўладкаваць больш за 2,5 тыс. чалавек.

Па словах чыноўнікаў, у малых гарадах Беларусі за студзень-кастрычнік 2009 года арганізавана 25,4 тыс. працоўных месцаў. Колькасць афіцыйных беспрацоўных у малых гарадах за 10 месяцаў гэтага года зменшылася на 973 чалавекі, або на 8,9%.

За кошт розных крыніц фінансавання ў сельскай мясцовасці створана 16,3 тыс. працоўных месцаў, з іх 789 — у аграгарадках.