У Беларусі ў бліжэйшыя дні захаваецца халоднае надвор'е
Халоднае надвор'е прынесла ў Беларусь арктычнае паветра ў поўначы. У суботу на Віцебшчыне і Міншчыне прайшоў моцны мокры снег. Тэмпература паветра на працягу сутак не перавысіць 1-6 градусаў цяпла.
У нядзелю і панядзелак у краіне захаваецца халоднае надвор'е.
На тэрыторыі Магілёўскай і Гомельскай абласцей пройдуць кароткачасовыя ападкі - мокры снег і дождж. Уначы па ўсёй краіне чакаюцца замаразкі ад 0 да -6 градусаў, паведамляе Інтэрфакс.
У нядзелю ў Мінску падчас "Еўрапейскага маршу" будзе халодна, але ападкі сіноптыкамі не прагназуюцца.