У Беларусі ўпершыню аштрафавалі карыстальнікаў "пірацкай" Windows
Пад штрафныя меры трапіла група кампаній "Родная сторона".
Суд Мінскага раёна аштрафаваў групу кампаній "Родная сторона" за выкарыстанне неліцэнзійных версій Windows. Гэта першы выпадак такога штрафу ў Беларусі, перадае tut.by са спасылкай на прадстаўніцтва Microsoft у нашай краіне.
Інспекцыя праваахоўных органаў выявіла, што на камп'ютарах кампаніі стаялі пірацкія копіі аперацыйнай сістэмы Microsoft Windows і Microsoft Office. Суд Мінскага раёна аштрафаваў кампанію на 40 базавых велічыняў. Яшчэ на 22 базавыя велічыні аштрафавалі супрацоўніка, адказнага за IT-інфраструктуру кампаніі.
Палкоўнік Аляксандр Еўсюкоў, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі, адзначыў, што для іміджу дзяржавы і эканомікі краіны вельмі важна выкарыстоўваць легальнае праграмнае забеспячэнне.
Фота — migom.by