У Беларусі ўведзенае абмежаванне на продаж алкаголю
У дні выпускных у навучальных установах у краіне будзе дзейнічаць забарона на рэалізацыю спіртных напояў.
У Мінску, Гомелі, Брэсце і іншых гарадах Беларусі з шасці вечара суботы да васьмі ранку ў нядзелю забаронена прадаваць спіртныя напоі і піва. Гэтае рашэнне прынялі мясцовыя выканкамы па ініцыятыве тэрытарыяльных органаў унутраных спраў.
Афіцыйна паведамляецца, што мэтай акцыі з’яўляецца «папярэджанне правапарушэнняў у стане алкагольнага ап’янення».
Нагадаем, сёлета ў святочных урачыстасцях прымуць удзел больш за 100 тысяч выпускнікоў.
Звязда