У Беларусі ўводзяцца абмежаванні на праезд вялікагрузнага транспарта

У Беларусі з 1 чэрвеня і да канца лета будуць дзейнічаць абмежаванні на рух вялікагрузнага транспарта па рэспубліканскіх аўтамагістралях з асфальтабетонным пакрыццём. Пра гэта паведамілі ў дэпартаменце "Белаўтадар" міністэрства транспарта і камунікацый. Пры тэмпературы паветра вышэй за 25 градусаў цяпла з 10.00 да 20.00 забараняецца праезд грузавікоў цяжэйшых за 6 тон.

Часовыя абмежаванні не датычацца перавозак пасажыраў, грузаў, што хутка псуюцца, жывёлаў і грузаў, звязаных з прадухіленнем або ліквідацыяй надзвычайных сітуацый. З улікам высокіх дзённых тэмператур у канцы траўня, прадпрыемствы аўтадарог увялі абмежаванні датэрмінова - з 25 па 31 траўня. Пасля гэтага ўступіць у сілу вышэйзгаданая пастанова Мінтранса.

Інтэрфакс