У Беларусі вельмі мала разлічваюцца пластыкавымі карткамі — Мінгандлю

Доля разлікаў з ужыццём пластыкавых картак у Беларусі вельмі малая. Пра гэта заявіла Міністэрства гандлю.  У першым паўгоддзі з дапамогай картак у гандлёвых прадпрыемствах краіны былі аплачаныя толькі 1,6% агульнай сумы пакупак. Паводле звестак Мінгандлю, толькі 8% крамаў прымаюць да аплаты пластыкавыя карткі.

Для павышэння долі безнаяўнага абароту выдзеленыя 280 мільёнаў рублёў з інавацыйнага фонду, што дазволіць да 2010 года павялічыць долю безнаяўных разлікаў да 30% агульнай сумы пакупак.  

БелаПАН