У Беларусі вынеслі чарговы смяротны прысуд

Брэсцкі абласны суд прыгаварыў 30-гадовага мужчыну да смяротнага пакарання. Яго 28-гадовага саўдзельніка, грамадзяніна Ўкраіны, асудзілі на пажыццёвае зняволенне.
На рахунку абодвух злачынцаў забойства шасці пенсіянерак у Драгічынскім раёне.

Як перадае тэлеканал АНТ, усяго было 12 падобных забойстваў у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, але пераканаўчыя доказы ўдалося сабраць па шасці выпадках.