У Беларусі з 10 снежня падаражэе бензін

На 4,7% падаражэе з 10 снежня ў Беларусі бензін. Канцэрн “Белнафтахім” зацвердзіў новыя оптавыя і рознічныя цэны на нафтапрадукты.  Кошт бензіну А-76 (Н-80) складзе 1670 рублёў за літр (+70 рублёў), бензіну АІ-92 – 2120 рублёў (+100 рублёў), бензіну АІ-95 – 2420 рублёў (+110 рублёў), дызпаліва – 1690 рублёў (+80 рублёў).

АФН