У Беларусі з візітам знаходзіцца дэлегацыя NATO
З 15 сакавіка ў Беларусі з візітам знаходзіцца дэлегацыя штаб-кватэры NATO. Кіруе дэлегацыяй начальнік упраўлення планавання сіл дэпартамента абароннай палітыкі і планавання сіл міжнароднага сакратарыята Паўночнаатлантычнага альянсу Фрэнк Боланд. Асноўная мэта візіту — кансультацыі ў рамках праграмы NATO "Партнёрства дзеля міру".
Удзельнікі кансультацый правядуць шэраг працоўных сустрэч, наведаюць 50-ю змяшаную авіяцыйную базу, курсы англійскай мовы, а таксама курсы па вывучэнні асноваў міратворчай дзейнасці і ўдасканаленні ведаў замежнай мовы Ваеннай акадэміі.
БелаПАН