У Беларусі за выходныя затрымалі 666 п'яных кіроўцаў

666 п'яных кіроўцаў затрымалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Беларусі за мінулыя выходныя. Пра гэта інфармуе "Інтэрфакс" са спасылкай на Упраўленне ДАІ міністэрства ўнутраных спраў. Таксама паведамляецца, што 14-15 чэрвеня ў выніку дарожна-транспартных здарэнняў у нашай краіне загінулі 12 чалавек.