У Беларусі забаранілі купанне ў пяці вадаёмах
У Беларусі забаронена купанне ў пяці вадаёмах. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. У прыватнасці, па словах спецыялістаў, па стане на 31 траўня купацца
забаранілі на пляжы ракі Цна Ганцавіцкага раёна, у зоне адпачынку на
возеры Алтушскае Маларыцкага раёна і зоне адпачынку "Басейн"
Пружанскага раёна.
Усе яны знаходзяцца ў Брэсцкай вобласці. На Віцебшчыне купацца небяспечна ў Заходняй Дзвіне, якая праходзіць праз Полацк. У Гомельскай вобласці забаронены для купання гарадскі пляж горада Жлобіна. У Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцях і ў сталіцы ніводнай пастановы аб забароне на купанне пакуль не выносілася.
Як растлумачылі спецыялісты, асноўнай прычынай забароны на купанне з'яўляецца перавышэнне ўтрымання лактозастаноўчых кішачных палачак у вадзе, што сведчыць аб наяўнасці забруджвання, якое можа выклікаць кішачныя разлады пры выпадковым праглынанні вады.
БЕЛТА