У Беларусі зацверджаная праграма падтрымкі малога прадпрымальніцтва

Праграму дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва на 2009 год зацвердзіў беларускі ўрад. На рэалізацыю яе мерапрыемстваў плануецца накіраваць больш як 6,5 млрд. рублёў бюджэтных сродкаў. Большая іх частка будзе выдзелена на фінансаванне інвестпраектаў, скіраваных на развіццё вытворчасці, стварэнне працоўных месцаў, у тым ліку ў малых і сярэдніх гарадах. Як зазначыла прэс-служба Саўміна, "праграма на 2009 год прадугледжвае далейшае фарміраванне спрыяльных умоў для ўстойлівага развіцця малога прадпрымальніцтва". Яна, у прыватнасці, будзе скіраваная на ўдасканаленне заканадаўства, якое будзе рэгуляваць дзейнасць суб'ектаў малога прадпрымальніцтва, іх фінансавую падтрымку, развіццё інфраструктуры развіцця і падтрымкі малога прадпрымальніцтва.

БелаПАН