У Беларусі зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімума

Новы бюджэт пражытачнага мінімума зацвердзіў беларускі ўрад. З 1 жніўня да 31 кастрычніка 2009 года ў сярэднім на кожнага жыхара краіны ён будзе складаць 249 тысяч 410 рублёў (у параўнанні з ліпенем гэты нарматыў узрос амаль на 6 тысяч рублёў альбо на 1%).
Як паведамляе БелаПАН, на гэтыя амаль 6 тысяч рублёў павялічацца памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і павышэнні, устаноўленыя да пенсій асобных катэгорый грамадзян.