У Беларусі зафіксаваны новы тэмпературны рэкорд
Новы тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў зафіксаваны ў Беларусі 27 лютага. Як паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр, у Брагіне на Гомельшчыне слупок тэрмометра ўзняўся да адзнакі 16,5 градуса цяпла. Папярэдні рэкорд быў зарэгістраваны ў 2002 годзе і раўняўся 13,6
градусаў вышэй за нуль. Такая тэмпература таксама была адзначана ў
Брагіне.
Цяперашні рэкорд аказаўся блізкім да максімальных адзнак для ўсяго лютага, але не перавысіў іх. У 1990 годзе ў Брэсце было зафіксавана 16,9 градуса цяпла 25 лютага і 17,2 градуса 21 лютага.
БелаПАН
Цяперашні рэкорд аказаўся блізкім да максімальных адзнак для ўсяго лютага, але не перавысіў іх. У 1990 годзе ў Брэсце было зафіксавана 16,9 градуса цяпла 25 лютага і 17,2 градуса 21 лютага.
БелаПАН