У Беларусі "замарожаная" праца над праектам "Кодэкса аб адукацыі"

Прыпынена праца над праектам "Кодэкса аб адукацыі" Беларусі. Паводле словаў Уладзіміра Здановіча, старшыні камісіі па адукацыі Палаты прадстаўнікоў, прычынай гэтага кроку стала рэкамендацыя Адміністрацыі прэзідэнта.

Ён патлумачыў, што рашэнне аб "замарожванні" працы над Кодэксам прынята ў сувязі з тым, што "да гэтага часу не вызначана, якой мусіць быць у Беларусі сярэдняя школа - 12- альбо 11-гадовай".

Інтэрфакс