У Беларусі завяршылася прызыўная кампанія
Завяршылася адпраўка ў войскі грамадзян Беларусі, прызваных на
тэрміновую службу. Кампанія праводзілася ў адпаведнасці з указам
прэзідэнта. Дакументам прадугледжвалася накіраваць на ўкамплектаванне Узброеных Cіл, памежных, унутраных войскаў з 15 па 30 студзеня 2007 года каля 10 тысяч чалавек. Аднак гэта лічба рэальна будзе меншай, што звязана з прыёмам грамадзян на службу па кантракце.
У Міністэрстве абароны зазначаюць, што наяўнасць прызыўных рэсурсаў, якія стаяць на ўліку ў вайсковых камісарыятах, дазваляе адабраць для камплектавання Узброеных Cіл папаўненне з найбольш высокімі паказчыкамі стану здароўя і маральна-псіхалагічных якасцей.
Інфармацыю аб выніках прызыўной кампаніі ўрад абавязаны прадставіць прэзідэнту да 20 сакавіка 2007 года.