У Беларусі зменшылася колькасць партыйных структур у рэгіёнах
У Беларусі паменела зарэгістраваных партый і іх рэгіянальных суполак. Пра гэта сведчыць апублікаваная справаздача Міністэрства юстыцыі. За апошнія шэсць месяцаў колькасць палітычных партый зменшылася на
дзьве, цяпер іх 15. Нагадаем, што рашэннем Вярхоўнага суда былі
ліквідаваныя Беларуская экалагічная партыя зялёных «БЭЗ» і партыя
жанчын «Надзея». Пад пагрозай ліквідацыі знаходзіцца і Партыя
камуністаў беларуская.
Колькасць рэгіянальных суполак (абласных, раённых і гарадскіх) за гэты перыяд таксама зменшылася - на 16 адзінак. У параўнанні са звесткамі чатырохгадовай даўніны, колькасць такіх структур знізілася амаль на 800.
Затое крыху ўзрасла колькасць грамадскіх аб’яднанняў. Як адзначаюць у самім Мінюсце, цяпер рэгіструюць, у асноўным, моладзевыя, спартовыя і дабрачынныя арганізацыі, паведамляе Наша ніва.