У Беларусі знаходзяцца прадстаўнікі паліцыі Лондана
У Беларусі знаходзяцца прадстаўнікі дэпартаменту паліцыі Лондана Рычард Марцін і начальнік аддзела процідзеяння гандлю людзьмі дырэктарата лонданскай паліцыі Кэвін Хайланд. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС. Госці з Лондана ўсталёўваюць прамыя кантакты паміж праваахоўнікамі Беларусі і Вялікабрытаніі. Абмяркоўваюць сумесныя акцыі па процідзеянні міжнароднаму гандлю людзьмі.
Яны сустрэнуцца з кіраўніцтвам упраўлення па наркакантролі, дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі, упраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій і Акадэміі МУС Беларусі. Прадстаўнікі паліцыі Лондана наведаюць міжнародны навучальны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі.