У Беларусі з’явяцца каталіцкія прапаведнікі
Сёлета ў Баранавічах адкрываецца першая ў нашай краіне школа катэхетаў — прапаведнікаў Каталіцкай царквы. Каледж будзе насіць імя Зыгмунда Лазінскага. Катэхеты будуць вывучаць тэалогію, гісторыю касцёла, педагогіку і псіхалогію, каб потым несці вучэнне Каталіцкай царквы ў свет. Для паступлення неабходна рэкамендацыя з парафіі, навучанне будзе доўжыцца тры гады.
Зыгмунд Лазінскі — каталіцкі святар, які першы ў гісторыі правёў беларускую Велікодную імшу — акурат у год абвяшчэння БНР.
Зыгмунд Лазінскі — каталіцкі святар, які першы ў гісторыі правёў беларускую Велікодную імшу — акурат у год абвяшчэння БНР.