У Беларусі з’явяцца свае педагогі-андрагогі
У 2011 годзе ў Беларусі на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі пачнуць рыхтаваць андрагогаў — спецыялістаў-педагогаў па навучанні дарослых, паведамляе БелаПАН. Праект па распрацоўцы курса падрыхтоўкі андрагогаў рэалізуе міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Адукацыя без межаў” сумесна з Акадэміяй. Як паведаміла выканаўчы дырэктар “Адукацыі без межаў” Галіна Верамейчык, у Беларусі дагэтуль няма цэласнай канцэпцыі развіцця сістэмы навучання дарослых на ўзроўні дзяржаўнай палітыкі. У законе аб адукацыі ёсць толькі артыкул пра павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў.
Між тым усё большы распаўсюд набывае дадатковая адукацыя дарослых, якая не звязаная з іх прафесійнымі патрэбамі. На думку спецыялістаў, за такімі студэнтамі і навучэнцамі трэба працаваць паводле іншых тэхналогіяў і схемаў, не такіх, як з дзецьмі і падлеткамі.