У беларускага ўраду няма грошай на ўдзел у выставе ў Кітаі

Ураду Беларусі бракуе сродкаў на арганізацыю Нацыянальнай экспазіцыі на Сусветнай выставе “ЭКСПА-2010” у Шанхаі.
Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі даў указанне шукаць сродкі з пазабюджэтных крыніц, перадае “Штодзённік”.

Планавалася, што на выставе ў Кітаі экспазіцыя нашай краіны зойме каля тысячы квадратных метраў і будзе падзеленая на чатыры часткі: гарадская інфраструктура Мінска, аднаго абласнога горада, раённага цэнтра і аграгарадка.

З дапамогай макетаў, слайдаў, плазменных экранаў плануецца прадэманстраваць, наколькі нашы гарады прыстасаваныя для жыцця людзей, як арганізаванае падаванне камунальных паслуг, медыцынскай дапамогі, адукацыі і гэтак далей.

Сусветная выстава "Экспа-2010" працягнецца шэсць месяцаў. У ёй возьмуць удзел больш за 200 краін. Агульная тэма для ўсіх удзельнікаў: “Лепей горад — лепей жыццё”.