У "Беларуськалія" скралі 635 мільёнаў рублёў

Адразу некалькі крымінальных справаў распачатыя па факце крадзяжоў сродкаў, якія належаць салігорскаму прадпрыемству "Беларуськалій".  Падазронымі праходзяць галоўны інжынер ААТ "Белгорхимпром" і намеснік дырэктара унітарнага прадпрыемства "Тета".

Паводле звестак "Ежедневника", выкарыстоўваючы службовае становішча, гэтыя асобы сумесна ў 2004-2005 гадах завалодалі 635 мільёнамі рублёў. Іх справай займаецца Галоўнае ўпраўленне папярэдняга расследавання Міністэрства ўнутраных спраў.