У Беларускай нафтавай кампаніі дагэтуль няма дырэктара

У нядаўна зарэгістраванай «Беларускай нафтавай кампаніі» дагэтуль няма дырэктара.
Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Уладзімір Сямашка. Паводле яго словаў, у нашай краіне адчуваецца «адчувальны дэфіцыт кваліфікаваных кіраўнікоў прадпрыемстваў». Між тым, нядаўна былі павышаныя іх заробкі.

Заробак дырэктара Беларускага металургічнага завода зараз складае каля 3 тысяч долараў у месяц. Таксама плануецца павелічэнне сацыяльных гарантый для дырэктарскага корпуса.

Інтэфакс