У беларускай вайсковай авіяцыі 10 гадоў не было аварый
У беларускай вайсковай авіяцыі на працягу больш за 10 гадоў адсутнічаюць авіяцыйныя здарэнні. Пра гэта паведаміў начальнік інфармацыйна-аналітычнай групы Узброеных Сілаў Сяргей Кузмянкоў.
У той жа час, паводле яго словаў, з 1970 да 1997 года ў авіяцыі тагачаснай Беларускай вайсковай акругі адбылося больш за 100 авіяцыйных здарэнняў, у якіх загінулі больш за 60 чалавек.
Нагадаем, апошняе авіяцыйнае здарэнне ў Беларусі адбылося 19 траўня 1997 года ў раёне Баранавіч. Пра прычыны катастрофы Су-17, якім кіраваў падпалкоўнік Сяргей Паграбан, вядома вельмі мала, бо вынікі расследавання не былі абнародаваныя.
БелаПАН