У беларускіх алімпійцаў у Канадзе ўзятыя 12 допінг-проб

У беларускіх алімпійцаў, якія знаходзяцца ў Канадзе, узятыя 12 допінг-проб. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Працэдуру допінг-кантролю прайшлі шэсць біятланістаў (мужчына і пяць жанчын) і тры лыжнікі (мужчына і дзве жанчыны). Тры біятланісткі здавалі аналіз два разы. Акрамя таго, уся каманда па лыжных гонках здала тэст на гемаглабін.

Прозвішчы спартоўцаў, якія праходзілі допінг-кантроль, не называюцца па просьбе трэнераў — каб не турбаваць спартоўцаў перад стартамі.