У беларускіх бюджэтнікаў летам зменшыўся заробак

Сярэднемесячны заробак у Беларусі ў галінах бюджэтнай сферы ў студзені-ліпені сёлета склаў 692 тысячы рублёў. Міністэрства статыстыкі і аналіза адзначае, што ў ліпені бюджэтнікі атрымалі заробак у памеры 734 тысяч рублёў. У параўнанні з чэрвенем бягучага года ён зменшыўся на 1,3% альбо на 9700 рублёў.

Як паведамляе БЕЛТА, сярэдні заробак у ліпені ў арганізацыях аховы здароўя склаў 727 тыс. рублёў, ва ўстановах адукацыі - 616 тыс., у арганізацыях культуры і мастацтва - 655 тысяч, а ў працаўнікоў арганізацый фізкультуры і спорту - 973 тыс. рублёў.