У беларускіх крамах стане менш імпартнай прадукцыі
Менш імпартнай прадукцыі стане ў беларускіх крамах. Перад гандлем пастаўленая задача павялічыць абавязковую долю беларускай прадукцыі. Айчынных харчовых тавараў на паліцах крамаў мусіць быць не менш за 90%, нехарчовых — не менш за 70% (дагэтуль было прыкладна 80% і 55%).
Як адзначае тэлеканал СТВ, такую меру беларускія ўлады разглядаюць як адзін са спосабаў разгрузкі складоў. Таксама ўздзейнічаць на крамы для павелічэння долі беларускіх тавараў можна праз асартыментны пералік, які зацвярджае Мінгандлю.
"Белорусские новости" адзначаюць, што за кошт продажу адных беларускіх тавараў дамагчыся росту тавараабароту і выручкі ў гандлі будзе праблематычна. Якраз абмежавальныя квоты стрымліваюць больш актыўны выхад на беларускі рынак замежных аператараў гандлёвага бізнэсу новага фармату і ствараюць праблемы для беларускіх пастаўшчыкоў.